Версия для печати
Среда, 02 Сентябрь 2015 20:14

З Божым благаслаўленнем у новы навучальны год

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У нядзелю, 30 жніўня, адбылася Св. Імша на пачатак новага навучальнага года.

Падчас Эўхарыстыі мы дзякавалі Богу за час летняга адпачынку і прасілі Божага благаслаўлення на новы навучальны год для дзяцей і моладзі, бацькоў і настаўнікаў. Падчас гаміліі кс. Аляксандр прапанаваў паразважаць над параўнаннем чалавека з губкай, якая ўпітвае ўсё, што яе атачае. Пробашч звярнуўся да дзяцей з заахвотай, каб у гэтым навучальным годзе набірацца толькі дабра і адкідваць ад сябе ўсё злое. Напрыканцы Св. Імшы адбылося асвячэнне школьных прыладаў і індывідуальнае благаслаўленне ўсіх дзяцей праз малітву і ўскладанне рук святароў.

Падчас парафіяльных аб’яваў пробашч парафіі зачытаў усе сёлетнія катэхетычныя групы, а пры выхадзе з Касцёла раздаваліся анкеты на катэхезы. Заняткі па рэлігіі ў нашай парафіі пачнуцца з кастрычніка. Пробашч парафіі кс. Аляксандр заахвоціў ўсіх бацькоў, бабуль і дзядуль зрабіць ўсё магчымае, каб усе дзеці і моладзь парафіі развіваліся і раслі не толькі фізічна і інтэлектуальна, але і духоўна, праз удзел у катэхезах і нядзельных і ўрачыстых Св. Імшах.

“Калі з малодшых гадоў дзеці будуць выхоўвацца ў пабожнасці і навуцы, можна чакаць, што ўсё іх жыццё будзе шчаслівым”. Св. Юзаф Каласанс, занавальнік манаскага ордэну Піяраў (Ордэн Пабожных школ).

 

 


Прочитано 995 раз Последнее изменение Четверг, 03 Сентябрь 2015 18:49
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии